У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2018

Шведка Эберг выйграла індывідуальную гонку АГ, Скардзіна - дзясятая

15 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. Шведская біятланістка Ханна Эберг сенсацыйна выйграла індывідуальную гонку на Алімпіядзе-2018, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Новаспечаная алімпійская чэмпіёнка прайшла 15 км за 41 мін 07,2 сек, не дапусціўшы ні аднаго промаху на чатырох агнявых рубяжах. Сярэбраным прызёрам стала прадстаўніца Славакіі Анастасія Кузьміна (+24,7 сек; 2 промахі), бронза дасталася нямецкай біятланістцы Лаўры Дальмаер (+41,2 сек; 1).

Лепшай з чатырох прадстаўніц Беларусі стала Надзея Скардзіна, якая замкнула дзясятку мацнейшых (+2 мін 33,0 сек; 1). Дар'я Домрачава пасля двух агнявых рубяжоў была першай пры ідэальнай стральбе, але потым прамахнулася 4 разы і ў выніку заняла 27-е месца (+3 мін 50,6 сек).

Ірына Крыўко 36-я (+4 мін 18,8 сек; 3), Дзінара Алімбекава фінішавала 56-й (+5 мін 56,8 сек; 4).

Пазней адбудзецца мужчынская індывідуальная гонка на 20 км, у якой выступяць чатыры беларускія біятланісты: Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Сяргей Бачарнікаў і Максім Варабей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску