Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Врс 2015

Шорац падтрымлівае ідэю стварэння ў Мінску ўласнага "Дыснейленда"

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гарадскія ўлады падтрымліваюць ідэю стварэння ў Мінску ўласнага "Дыснейленда". Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"У горадзе сапраўды павялічваецца колькасць дзіцячага насельніцтва. Таму мы зацікаўлены ў стварэнні ў Мінску ўласнага парку забаў, запатрабаванага сярод дзяцей і іх бацькоў", - сказаў Андрэй Шорац, адзначыўшы, што падтрымае інвестара, які захоча ажыццявіць гэту ідэю.

Старшыня Мінгарвыканкама падкрэсліў, што сродкі гарадскога бюджэту выдзяляюцца на развіццё заапарка, Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага і парку імя Чалюскінцаў. Напрыклад, на тэрыторыі апошняга за бюджэтныя грошы ў хуткім часе пабудуюць вяровачны гарадок.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі