Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Снж 2016

Школьны аўтобус МАЗ прайшоў краш-тэст

Школьны аўтобус МАЗ прайшоў краш-тэст2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Школьны аўтобус МАЗ 257 прайшоў краш-тэст, паведамілі БЕЛТА ў ААТ "МАЗ".

Спецыялісты змадэліравалі пэўную аварыйную сітуацыю і ацанілі, якія пашкоджанні можа атрымаць аўтобус пры падзенні на бок, а таксама яго пасажыры. Каб перакуліць транспарт пад пэўным вуглом, выкарыстоўвалі пад'ёмны кран. У выніку разбілася шкло і фары, утварылася невялікая трэшчына на вадзіцельскай перагародцы.

"Выпрабаванні паказалі, што новая мадэль адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі, якія існуюць у Беларусі і іншых краінах свету. Калі б у аўтобусе ў час краш-тэста знаходзіліся людзі, то яны не атрымалі б сур'ёзных траўмаў", - адзначылі на прадпрыемстве.

Школьны аўтобус МАЗ прайшоў краш-тэстАўтобус МАЗ 257, які хутка пойдзе ў серыйную вытворчасць, адрозніваецца ад папярэдняга "школьніка" павышанай за кошт выкарыстання рамнага шасі праходнасцю, а таксама пашыраным салонам: інжынеры ўстанавілі ў ім 28 сядзенняў з чатырохкропкавымі рамянямі бяспекі. Школьны аўтобус таксама ўключае багажныя паліцы для рукзакоў, знешнюю гучную сувязь і мультымедыйныя сістэмы, якія даюць магчымасць заняць дзяцей у дарозе. Ён аснашчаны сучасным рухавіком экалагічнага класа Еўра-5 супраць Еўра-4 у папярэдніка, забяспечаны сістэмай абмежавання скорасці, якая не дасць магчымасці разагнаць яго звыш 60 км/гадз. Акрамя таго, распрацоўшчыкі прадугледзелі высоўную прыступку для маленькіх пасажыраў.

Праграма "Школьны аўтобус" рэалізуецца Мінскім аўтазаводам сумесна з Банкам развіцця. На заводзе распрацавана дзве мадэлі - МАЗ 241 і МАЗ 257. Усяго для сельскай мясцовасці будзе выпушчана не менш як 300 школьных аўтобусаў. Прадукцыю таксама плануецца пастаўляць на рынкі краін ЕАЭС.Школьны аўтобус МАЗ прайшоў краш-тэст

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі