У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Крс 2017

Сідзібэ: Аснашчанасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў РНПЦ "Маці і дзіця" ўражваюць

Сідзібэ: Аснашчанасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў РНПЦ "Маці і дзіця" ўражваюць12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік Генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІД (ЮНЭЙДС) Мішэль Сідзібэ прыемна ўражаны аснашчанасцю і ўзроўнем аказання медыцынскай дапамогі ў РНПЦ "Маці і дзіця" ў Мінску. Аб гэтым ён заявіў журналістам пасля наведвання цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы можаце паспрачацца з лепшымі цэнтрамі ў свеце. Я не здзіўлены, што ўзровень смяротнасці ў Беларусі настолькі нізкі. Гэта спалучэнне прафесіяналізму, тэхналагічнай развітасці і добрага кіраўніцтва. А гэта не ўсюды сустракаецца", - сказаў Мішэль Сідзібэ.

Намеснік Генеральнага сакратара ААН адзначыў, што пабываў у больш як 150 краінах. Далёка не ў кожнай з іх можна знайсці медыцынскую ўстанову такога высокага ўзроўню. Паводле яго слоў, лідары многіх дзяржаў хацелі б мець у сваім распараджэнні такі цэнтр.

Сідзібэ: Аснашчанасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў РНПЦ "Маці і дзіця" ўражваюцьБеларусь па праву ганарыцца дасягненнямі ў галіне забеспячэння мацярынскага здароўя і здароўя дзяцей. У прыватнасці, Сусветная арганізацыя аховы здароўя пацвердзіла элімінацыю перадачы ВІЧ-інфекцыі і сіфілісу ад маці дзіцяці ў Арменіі,Беларусі і Малдове. "Гэта дасягненне тых, хто тут працуе, дасягненне кіраўніка і, вядома, краіны ў цэлым, у першую чаргу Прэзідэнта", - сказаў Мішэль Сідзібэ.

Дырэктар РНПЦ "Маці і дзіця" Канстанцін Вільчук у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь знаходзіцца сярод лідараў у рэйтынгу краін з нізкім узроўнем дзіцячай смяротнасці. Гэтых поспехаў удалося дасягнуць дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы, прыярытэту службы аховы мацярынства і дзяцінства ў галіне, а таксама тэхналогіям па аказанні прэнатальнай дапамогі. З 1994 года ў краіне створана рознаўзроўневая сістэма аказання меддапамогі маці і дзецям.

Сідзібэ: Аснашчанасць і прафесіяналізм супрацоўнікаў РНПЦ "Маці і дзіця" ўражваюць"Мы працуем у рамках навуковых даследаванняў па распрацоўцы новых тэхналогій, асабліва на этапах выходжвання дзяцей з нізкай і экстрэмальна нізкай масай цела, што дало нам магчымасць павялічыць працэнт выжывання такіх дзяцей да 82 працэнтаў. Многія тэхналогіі далі магчымасць нам выходжваць дзяцей, маючых пэўную складаную саматычную паталогію", - адзначыў Канстанцін Вільчук.

У РНПЦ паспяхова вядуць цяжарнасць у пацыентак з цяжкай экстрагенітальнай паталогіяй. Паспяхова захоўваюць цяжарнасць, папярэджваюць ускладненні, дачасныя роды ў тых, хто мае эндакрынную паталогію, цукровы дыябет, захворванні шчытападобнай залозы, хто перанёс анкалагічныя захворванні, артэрыяльную гіпертэнзію і інш.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс