7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прадаўжае перамагаць на турніры катэгорыі WTA-500 у аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам $1,2 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў другім раўндзе беларуска, якая займае 113-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена абыграла 14-ю ракетку свету датчанку Клару Таўсан - 6:3, 6:3. У матчы 1/32 фіналу Сасновіч перамагла расійскую тэнісістку Ганну Блінкову (61-ы нумар рэйтынгу WTA) - 7:5, 6:1, а ў трэцім крузе сустрэнецца з яшчэ адной расіянкай Людмілай Самсонавай (17). У асноўную сетку Аляксандра Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю, абыграўшы балгарку Вікторыю Томаву (128) - 6:2, 6:2 і прадстаўніцу Узбекістана Марыю Цімафееву (138) - 2:6, 6;3, 6:2.
Першая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу разграміла прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу (50) - 6:0, 6:1, а заўтра ў матчы за траплянне ў чвэрцьфінал яе саперніцай будзе румынка Сарана Кырсця (41). Год у вырашальным паядынку Brisbane International Сабаленка перамагла расійскую тэнісістку Паліну Кудзярметаву. У першым раўндзе парнага разраду Арына Сабаленка і іспанская тэнісістка Паўла Бадоса абыгралі расійска-кітайскі тандэм Людміла Самсонава / Чжан Шуай.
Турнір у Брысбене завершыцца 11 студзеня.