Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2023

Сасновіч і Аляксандрава выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў горадзе Доха

Сасновіч і Аляксандрава выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду тэніснага турніру ў горадзе Доха
Фота Pixabay

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч і расіянка Кацярына Аляксандрава выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру ў катарскай Досе з прызавым фондам $780 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У матчы 1/8 фіналу беларуска-расійскі дуэт перамог амерыкана-нідэрландскі тандэм Дэзірэ Краўчык / Дэмі Схюрс - 7:5, 6:3. У гульні за выхад у паўфінал Сасновіч і Аляксандрава сустрэнуцца з кітайска-расійскай парай Чжаасюань Ян / Вера Званарова.

У паядынку 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска Вікторыя Азаранка (17-ы нумар сусветнага рэйтынгу) упэўнена перайграла турэцкую тэнісістку Іпек Оз (196) - 6:1, 6:1. Наступнай саперніцай беларускай тэнісісткі будзе дзявятая ракетка свету Белінда Бенчыч са Швейцарыі. Вікторыя Азаранка выйгравала турнір у Досе ў 2012 і 2013 гадах. У 2020 годзе яго пераможцай была яшчэ адна беларуска Арына Сабаленка.

На мужчынскім турніры ў амерыканскім Дэлрэй-Біч з прызавым фондам $642,7 тыс. беларускі тэнісіст Ілья Івашка (77) у першым раўндзе ўступіў амерыканцу Джэфры Вольфу (39) - 5:7, 3:6. У паядынку 1/8 фіналу амерыканскі тэнісіст сустрэнецца з французам Адрыянам Манарына (59). Спаборніцтвы ў катарскай сталіцы завершацца 18 лютага, а турнір у Дэлрэй-Біч фінішуе на дзень пазней.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі