Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліп 2016

Саша Захарык прадставіць Беларусь на музычным конкурсе "Новая хваля - 2016"

Саша Захарык прадставіць Беларусь на музычным конкурсе "Новая хваля - 2016"26 ліпеня, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Саша Захарык прадставіць Беларусь на Міжнародным музычным конкурсе маладых выканаўцаў "Новая хваля - 2016". Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вакалістка.

Выканаўца старанна рыхтуецца да маючага адбыцца конкурсу і вельмі задаволена зацверджанымі песнямі. Паводле яе слоў, узгадненне рэпертуару з арганізатарамі - гэта працяглы і нервовы працэс, нельга выйсці на конкурсную сцэну і праспяваць тое, што хочацца. Ёсць мноства момантаў, якія з'яўляюцца каменем спатыкнення як у выбары рэпертуару, так і ў вобразах удзельнікаў. Але ў выніку арганізатары змаглі "адчуць" беларускую вакалістку і песні выбралі цудоўныя.

Саша пакуль не стала расказваць, якія менавіта кампазіцыі для яе падабраны. "Песні зацверджаны, але ўсё можа памяняцца. Гэта такое выпрабаванне для артыста. Таму, верачы ў невялікія забабоны наконт гэтага, агучваць назвы песень не буду, а вось калі дакладна даведаюся, абавязкова падзялюся", - адзначыла артыстка.

Пры гэтым падрыхтоўка да "Новай хвалі" не перашкаджае пісаць новыя песні і саўндтрэкі да фільмаў. Так, зусім нядаўна выйшаў кліп на новую песню Сашы "Не пра нас", якая была напісана спецыяльна як саўндтрэк да кароткаметражнага фільма Кірыла Галіцкага "Называйце гэта як хочаце".

У час, што застаўся да конкурсу, Саша яшчэ паспявае наведваць жывыя канцэрты прафесіяналаў, каб вучыцца творчасці ў лепшых. "Крыху больш за тыдзень таму я спецыяльна паехала ў Амстэрдам на канцэрт Beyonce, каб паглядзець паблізу, як яна працуе на сцэне. Два тыдні таму літаральна плакала ад шчасця каля любімай каманды Jill Scott, з песняй якой, дарэчы, я прайшла на "Новую хвалю", і адной з любімых груп Earth, Wind and Fire. Я люблю адкладваць грошы не на дарагія гаджэты і адзенне, а на канцэрты. Гэта мая адукацыя", - падзялілася вакалістка.

Праз месяц, 24 жнiўня, Саша Захарык ляціць у Сочы, дзе будзе актыўна рэпеціраваць пад кіраўніцтвам рэжысёра "Новай хвалі" Аляксандра Рэўзіна.

Міжнародны музычны конкурс маладых выканаўцаў "Новая хваля - 2016" пройдзе 3-9 верасня. У гэтым годзе форум упершыню мяняе сваё месцазнаходжанне і пераязджае з латвійскай Юрмалы ў расійскі горад. За перамогу будуць спаборнічаць 16 выканаўцаў з 12 краін. Прызавы фонд конкурсу размяркоўваецца паміж першым, другім і трэцім месцамі. Выступленні канкурсантаў ацэніць прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць папулярныя айчынныя і замежныя выканаўцы, прадзюсары, прадстаўнікі замежных музычных кампаній.

Таксама ўручаць прыз глядацкіх сімпатый (дыплом пераможцы) і каштоўны прыз "Брыльянтавая хваля" ад ювелірнага партнёра конкурсу. Пераможцаў у гэтых намінацыях вызначаць па выніках анлайн-галасавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі