Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2016

Саша Мінёнак на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" выканае джазавую версію песні

11 кастрычніка, Мінск /Вікторыя Апанасёнак - БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2016" Саша Мінёнак вучыць англійскую мову і запісвае джазавую версію конкурснай песні. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА маці выканаўцы.

Паводле яе слоў, Саша ўпарта вучыць англійскую мову для паездкі на Мальту. "Ён вельмі хоча размаўляць з сябрамі, якіх набудзе ў якасці канкурсанта, на англійскай мове. А вось для таго, каб выконваць конкурсную песню на замежнай мове, асаблівых намаганняў не спатрэбілася", - сказала Алена Мінёнак.

Гаворачы аб песні для выступлення на Мальце, яна адзначыла, што 14 кастрычніка ўжо будзе запісана джазавая версія, якую і пачуюць гледачы конкурсу.

Фотасесію выканаўцы для буклетаў, дыскаў і г.д. правяла ў якасці фатографа сястра юнага спевака - Ганна. "Мы вырашылі зрабіць фатаграфіі Сашы і яго каманды ў тэматыцы музычных стыляў, аб якіх і спявае ён у сваёй конкурснай песні", - падкрэсліла Алена Мінёнак.

Аляксандр Мінёнак вакалам займаецца з 8 гадоў, цяпер ён - выхаванец тэатра эстраднай песні "Хвілінка" ДК МАЗ. Дэвіз Сашы па жыцці - глядзець пазітыўна на ўсё і ніколі не сумаваць. Любіць слухаць разнастайную музыку (ад класікі да рэпа), танцуе, вядзе канцэрты і перадачы, гуляе ў футбол, любіць катацца на скейтбордзе, веласіпедзе, роліках, каньках. У сяброўстве цэніць давер і вернасць, да сваіх няўдач ставіцца па-філасофску - стараецца змагацца і не адступаць.

Пераможца фіналу нацыянальнага адбору прадставіць краіну на прэстыжным конкурсе 20 лістапада гэтага года ў горадзе Валета (Мальта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі