Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Aug 2015

Самым папулярным у расіян горадам блізкага замежжа ў высокі летні сезон стаў Мінск

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск лідзіруе ў расійскіх турыстаў сярод гарадоў блізкага замежжа ў высокі летні сезон. Такія даныя прадаставіў БЕЛТА расійскі сэрвіс анлайн-браніравання атэляў Oktogo.ru.

Паводле даных Oktogo.ru, у топ-10 самых папулярных гарадоў блізкага замежжа па турпаездках у жніўні акрамя Мінска ўваходзяць Тбілісі, Алматы, Кіеў, Ерэван, Баку, Астана, Бішкек, Кішынёў і Ташкент. Расіяне, якія арганізуюць свой адпачынак самастойна, прыязджаюць у гэтыя гарады ў сярэднім на 4 дні.

У Мінску на пражыванне ў атэлі турысты трацяць у сярэднім 3 тыс. расійскіх рублёў у суткі. Самы бюджэтны горад для паездак - Бішкек (1,2 тыс. расійскіх рублёў), а самы дарагі - Баку (больш за 6 тыс. расійскіх рублёў).

Рэйтынг заснаваны на даных броні атэляў для пражывання з 1 па 31 жніўня 2015 года турыстамі, якія падарожнічаюць самастойна.

Oktogo.ru - сэрвіс анлайн-браніравання атэляў па ўсім свеце, на сайце якога прадстаўлена больш як 500 тыс. атэляў і апартаментаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі