Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліп 2023

Салігорск на ІІ Гульнях краін СНД прыме 500 удзельнікаў

Салігорск на ІІ Гульнях краін СНД прыме 500 удзельнікаў

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзечна і Салігорск - два гарады Мінскай вобласці, якія будуць прымаць удзельнікаў ІІ Гульняў краін СНД і іх балельшчыкаў, прычым у Салігорску будзе самае масавае іх прадстаўніцтва. Аб гэтым паведаміў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Яўген Булойчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Салігорск прыедуць 500 спартсменаў, якія прадстаўляюць такія віды спорту, як барацьба грэка-рымская і барацьба вольная. Мерапрыемствы будуць праходзіць з 4 па 14 жніўня, госці чакаюцца з больш як 10 краін", - сказаў Яўген Булойчык.

Асноўныя спартыўныя баталіі ў Салігорску разгорнуцца на футбольным манежы "Шахцёр", які практычна гатовы да мерапрыемстваў.

"Тут мы праводзілі чэмпіянат рэспублікі, усё прайшло на дастойным узроўні, таму вопыт ёсць. Установім дадатковыя трыбуны на 600 месцаў, на 5 жніўня запланавана адкрыццё. Мы ўпэўнены, што горад паглыбіцца ў спартыўнае свята", - дадаў Яўген Булойчык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі