Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Лют 2017

Саюз пісьменнікаў Беларусі заключыць новыя дагаворы з замежнымі калегамі на кніжнай выстаўцы-кірмашы

Саюз пісьменнікаў Беларусі заключыць новыя дагаворы з замежнымі калегамі на кніжнай выстаўцы-кірмашы8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз пісьменнікаў Беларусі плануе заключыць новыя дагаворы з калегамі з іншых краін у час работы XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня гэтага творчага аб'яднання Мікалай Чаргінец.

Саюз пісьменнікаў Беларусі заключыць новыя дагаворы з замежнымі калегамі на кніжнай выстаўцы-кірмашы"Мы думаем падпісаць некалькі дагавораў з іншымі краінамі аб супрацоўніцтве. Саюз пісьменнікаў заключыў такія дагаворы з пісьменніцкімі саюзамі амаль з 40 краін свету. Гэта дае магчымасць выдаваць нашы кнігі за мяжой", - сказаў Мікалай Чаргінец. Дагаворы плануецца заключыць, у прыватнасці, з Венесуэлай, Іранам, Францыяй. Перагаворы з калегамі з пісьменніцкіх саюзаў павінны прайсці ў час работы кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Саюз пісьменнікаў Беларусі заключыць новыя дагаворы з замежнымі калегамі на кніжнай выстаўцы-кірмашыСтаршыня Саюза пісьменнікаў адзначыў, што творы беларускіх пісьменнікаў выдалі на сваіх мовах больш за 15 краін. "Думаю, у ходзе гэтай выстаўкі мы зможам заключыць аналагічныя пагадненні, каб нашы пісьменнікі папулярызавалі свае творы", - дадаў Мікалай Чаргінец. Прыемна, што ўпершыню ў Турцыі выдадзена кніга беларускага пісьменніка. У Беларусі таксама выдаюцца творы замежных пісьменнікаў, у тым ліку з Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Венесуэлы, Кубы, Сербіі.

 У XXIV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, што пройдзе з 8 па 12 лютага, будуць удзельнічаць прадстаўнікі 31 краіны. У ліку краін-удзельніц - Беларусь, Азербайджан, Вялікабрытанія, Венесуэла, Германія, Ізраіль, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Куба, Малдова, Пакістан, Палесціна, Польшча, Расія, Сірыя, Сербія, Славакія, ЗША, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Фінляндыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эквадор. Упершыню прыме ўдзел у выстаўцы Грэцыя.Саюз пісьменнікаў Беларусі заключыць новыя дагаворы з замежнымі калегамі на кніжнай выстаўцы-кірмашы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі