13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка захавала лідарства ў сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт WTA.
Па стане на 13 кастрычніка Сабаленка мае 10 400 ачкоў і апярэджвае Ігу Свёнтак з Польшчы, якая ідзе другой, больш як на паўтары тысячы балаў. Тройку замыкае амерыканка Коры Гаўф (7873). Беларуская тэнісістка завершыць 2025 год на першым месцы незалежна ад далейшых рэзультатаў - Свёнтак ужо не дагоніць Арыну па ачках.
На мінулым тыдні Сабаленка дайшла да паўфіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у кітайскім Ухані.