Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Стд 2022

Сабаленка засталася другой, Сасновіч паднялася на 30 месцаў у рэйтынгу WTA

Сабаленка засталася другой, Сасновіч паднялася на 30 месцаў у рэйтынгу WTA
Фота з архiва

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка захавала за сабой другую пазіцыю ў абноўленым сёння рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшая на сённяшні дзень беларуская тэнісістка няўдала выступіла на турніры ў аўстралійскай Адэлаідзе і цяпер мае ў сваім актыве 6351 ачко.

Экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка знаходіцца на 25-м радку (2266 ачкоў), Аляксандра Сасновіч, якая прабілася ў фінал турніру ў аўстралійскім Мельбурне, паднялася адразу на 30-пазіцый - з 107-га на 77-е месца (923), Вольга Гаварцова займае 138-ы радок (564), у Юліі Гатоўка 187-е месца (369).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8051 ачко,

2. Арына Сабаленка (Беларусь) - 6351,

3. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) - 5635,

4. Барбара Крэйчыкава (Чэхія) - 5008,

5. Караліна Плішкава (Чэхія) - 4666,

6. Марыя Сакары (Грэцыя) - 4385,

7. Анэт Контавейт (Эстонія) - 4351,

8. Іга Свентэк (Польшча) - 3971,

9. Паўла Бадоса (Іспанія) - 3849,

10. Унс Джабір (Туніс) - 3455.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 48-е месца (1194), у Ягора Герасімава 106-я пазіцыя (712).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 015 ачкоў,

2. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 8935,

3. Аляксандр Звераў (Германія) - 7970,

4. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 6540,

5. Андрэй Рублёў (Расія) - 4990,

6. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 4875,

7. Матэа Берэціні (Італія) - 4603,

8. Каспер Рууд (Нарвегія) - 4155,

9. Фелікс Ажэ-Альясім (Канада) - 3653,

10. Хуберт Гуркач (Польшча) - 3706.

На бягучым тыдні вядучыя тэнісісты планеты выступяць на турнірах у Сіднеі і Адэлаідзе. Наступны панядзелак, 17 студзеня, у Мельбурне стартуе першы ў новым сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Аўстраліі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі