12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка прадаўжае ўпэўнена ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пасля другога запар выйгрышу турніру ў Брысбене ў актыве першай ракеткі планеты стала 10 990 рэйтынгавых ачкоў. Фіналістка аўстралійскага турніру ўкраінская тэнісістка Марта Касцюк перамясцілася з 26-га на 20-е месца. Беларуска Аляксандра Сасновіч са 113-й пазіцыі ўзнялася на 102-і радок, Вікторыя Азаранка займае цяпер 148-е месца, у Ірыны Шымановіч 153-я пазіцыя.
Топ-10 абноўленага рэйтынгу WTA:
1. Арына Сабаленка (Беларусь) - 10 990 ачкоў,
2. Іга Свёнтак (Польшча) - 8328,
3. Коры Гаўф (ЗША) - 6423,
4. Аманда Анісімава (ЗША) - 6320,
5. Алена Рыбакіна (Казахстан) - 5850,
6. Джэсіка Пегула (ЗША) - 5453,
7. Жасмін Пааліні (Італія) - 4267,
8. Міра Андрэева (Расія) - 4232,
9. Мэдзісан Кіз (ЗША) - 4003,
10. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 3512.
Рэйтынг Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP) узначальвае іспанец Карлас Алькарас, на другой пазіцыі італьянец Янік Сінер, трэцім ідзе Аляксандр Звераў з Германіі. Лепшы з прадстаўнікоў Беларусі Эрык Аруцюнян займае 430-е месца.