17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка пераможна стартавала на турніры WTA-1000 у амерыканскім Цынцынаці з прызавым фондам $7,4 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У паядынку 1/32 фіналу першая ракетка планеты сустракалася з аўстралійскай тэнісісткай Таліяй Гібсан, якая займае 65-е месца ў сусветным рэйтынгу, і выйграла ў дзвюх партыях - 6:2, 7:6 (7:2). Наступнай саперніцай Сабаленка будзе кітаянка Сіньюй Ван (36-ы нумар рэйтынгу WTA).
Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (141) не здолела прабіцца ў асноўную сетку, уступіўшы ў першым кваліфікацыйным раўндзе калумбійскай тэнісістцы Эміліяне Аранга (97) - 6:3, 4:6, 4:6.
Год таму Арына Сабаленка выбыла ў чвэрцьфінале, а чэмпіёнкай стала польская тэнісістка Іга Свёнтак. У 2024 годзе пераможцай Cincinnati Open была Арына Сабаленка, яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка двойчы выйгравала гэтыя спаборніцтвы (2013, 2020). Цяперашні турнір завершыцца 23 жніўня, чэмпіёнка заробіць больш як $1,15 млн і 1000 рэйтынгавых ачкоў.