Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Кст 2020

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/2 фіналу парнага разраду на тэнісным турніры ў Остраве

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/2 фіналу парнага разраду на тэнісным турніры ў Остраве
Арына Сабаленка. Фота Сіньхуа - БЕЛТА

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс прабіліся ў паўфінал парнага разраду турніру ў чэшскай Остраве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінале беларуска-бельгійскі дуэт за дзве гадзiны адолеў у трохсэтавым матчы латвійска-расійскі тандэм Алена Астапенка / Вера Званарова - 7:6 (7:5), 5:7, 10:8.

Сёння ў паядынку за пападанне ў паўфінал адзіночнага разраду саперніцай Арыны Сабаленка (12-ы нумар сусветнага рэйтынгу) будзе іспанка Сара Сарыбес-Торма (73).

У другім сённяшнім чвэрцьфінале яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (14) сустрэнецца з Элізэ Мертэнс (21).

У 1/8 фіналу мужчынскага турніру серыі "Чэленджэр" у турэцкім Стамбуле беларус Ілья Івашка (129) абыграў турэцкага тэнісіста Джэма Ількеля (215) - 6:2, 6:2. У чвэрцьфінале беларус будзе сапернічаць з прадстаўніком Казахстана Дзмітрыем Папко (173).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі