Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Feb 2021

Сабаленка і Мертэнс прабіліся ў фінал Australuan Open

Сабаленка і Мертэнс прабіліся ў фінал Australuan Open
Фота з адкрытых крыніц

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйшлі ў фінал парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу яны перайгралі ў двух сэтах амерыкана-нідэрландскі тандэм Ніколь Мелічар / Дэмі Схюрс - 7:5, 6:4. У вырашальным матчы саперніцамі Арыны Сабаленка і Элізэ Мертэнс будзе чэшская пара Барбара Крэйчыкава / Кацярына Сінякова. Для беларускі і бельгійкі гэта будзе другі фінал парнага разраду турніраў серыі "Вялікага шлема" - у 2019 годзе яны выйгралі адкрыты чэмпіянат ЗША.

У трэцім чвэрцьфінале жаночага адзіночнага разраду першая ракетка свету аўстралійка Эшлі Барці сенсацыйна прайграла чэшцы Караліне Мухавай, якая займае 27-е месца ў рэйтынгу WTA, - 6:1, 3:6, 2:6. У паўфінале саперніцай чэшскай тэнісісткі будзе амерыканка Джэніфер Брэдзі (24). У другім паўфінальным матчы сяміразовая пераможца аўстралійскага першынства амерыканка Серэна Уільямс (11) будзе сапернічаць з японкай Наомі Асака (3).

У чвэрцьфінале мужчынскага адзіночнага разраду сёння згуляюць расіяне Данііл Мядзведзеў (4) і Андрэй Рублёў (8), а другі нумар сусветнага рэйтынгу іспанец Рафаэль Надаль сустрэнецца з грэкам Стэфанасам Цыцыпасам, які займае 6-е месца ў рэйтынгу АТР. Склад аднаго паўфіналу ўжо вядомы - дзеючы чэмпіён Australian Open, першая ракетка планеты серб Новак Джокавіч згуляе з расійскім тэнісістам Асланам Карацавым, у якога 114-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу.

У чвэрцьфінале парнага разраду турніру Phillip Island Trophy беларускі дуэт Аляксандра Сасновіч / Вера Лапко згуляе з індыйска-расійскім тандэмам Анкіта Райна / Каміла Рахімава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі