Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Кст 2020

Сабаленка і Азаранка захавалі пазіцыі ў рэйтынгу WTA, Сасновіч паднялася на тры месцы

Сабаленка і Азаранка захавалі пазіцыі ў рэйтынгу WTA, Сасновіч паднялася на тры месцы
Арына Сабаленка

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка захавала за сабой 12-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля завяршэння адкрытага чэмпіянату Францыі Арына Сабаленка мае ў сваім актыве 3675 ачкоў. Вікторыя Азаранка па-ранейшаму на 14-й пазіцыі, набраўшы 3122 балы, а Аляксандра Сасновіч паднялася з 96-га на 93-е месца, маючы 798 ачкоў. Наваспечаная пераможца "Ралан Гарос" польская тэнісістка Іга Швентэк перамясцілася на 17-ы радок, набраўшы 2960 балаў.

Першая дзясятка сусветнага рэйтынгу цяпер выглядае так:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,

3. Наомі Осака (Японія) - 5780,

4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,

5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5260,

6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,

7. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,

8. Петра Квітава (Чэхія) - 4516,

9. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4505,

10. Серэна Уільямс (ЗША) - 4080.

У мужчынскім сусветным рэйтынгу лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў знаходзіцца на 85-м месцы, маючы 755 ачкоў, у Ільі Івашкі 425 балаў і 141-я пазіцыя.

Топ-10 рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11740 ачкоў,

2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,

3. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 9125,

4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5925,

6. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5890,

7. Аляксандр Звераў (Германія) - 4650,

8. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3180,

9. Матэа Берэціні (Італія) - 3075,

10. Андрэй Рублёў (Расія) - 2974.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі