Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Сак 2020

СААЗ пакуль не рэкамендуе прымяняць у Беларусі строгія абмежавальныя меры з-за каранавіруса

СААЗ пакуль не рэкамендуе прымяняць у Беларусі строгія абмежавальныя меры з-за каранавіруса
Фота з архiва

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя пакуль не рэкамендуе прымяняць у Беларусі строгія абмежавальныя меры з-за каранавіруса, паведаміў журналістам прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі сёння сем ачагоў, 27 пацыентаў. Гэта сведчыць аб тым, што ўсе выпадкі выяўлены, ідэнтыфікаваны і ізаляваны. Зусім няма выпадкаў бескантрольнай перадачы, калі мы не ведаем, адкуль прыйшла інфекцыя, - сказаў Батыр Бердыклычаў. - Таму на гэтым этапе нейкія жорсткія меры не рэкамендуюцца. Усё, што робіцца сістэмай аховы здароўя ў Беларусі, з пункту гледжання СААЗ, з'яўляецца дастатковым. Але ў залежнасці ад змянення сітуацыі могуць быць прапанаваны нейкія новыя меры, можа, больш строгія".

Паводле слоў прадстаўніка СААЗ, цяпер шмат краін, у тым ліку ў Еўрапейскім рэгіёне, прымаюць даволі строгія меры кантролю на граніцах, каранцінныя меры і г.д. Рашэнні прымаюцца ў залежнасці ад эпідсітуацыі ў самой краіне і здольнасцей яе сістэмы аховы здароўя справіцца з COVID-19.

"Не ва ўсіх краінах ёсць служба санітарна-эпідэмічнага нагляду, як яна захавалася ў Беларусі. Таму некаторыя меры могуць быць нават празмернымі, не заўсёды навукова абгрунтаванымі", - сказаў Батыр Бердыклычаў.

Ён таксама пракаменціраваў сітуацыю, звязаную з аб'яўленнем СААЗ распаўсюджвання COVID-19 пандэміей. "На самай справе, калі гаварыць дакладна, гэта не з'яўляецца аб'яўленнем пандэміяй, таму што СААЗ адмовілася ад класіфікацыі, дзе выкарыстоўваецца гэта слова. Таму гэта больш характарыстыка сітуацыі, што склалася ва ўсім свеце. Яна была дадзена ў сувязі з вялікай колькасцю новых выпадкаў, у тым ліку цяжкіх, і іх вельмі хуткім ростам", - адзначыў прадстаўнік СААЗ. Ён дадаў, што на сённяшні дзень чакаецца далейшы рост выпадкаў захворвання ў глабальным маштабе, гэта непазбежнасць эпідэміялагічнага працэсу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі