Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Oct 2015

СААЗ часта выкарыстоўвае напрацоўкі беларускай сістэмы аховы здароўя як прыклад для іншых краін

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. СААЗ часта выкарыстоўвае напрацоўкі беларускай сістэмы аховы здароўя як добры прыклад для іншых краін. Аб гэтым заявіла сёння журналістам дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Жужанна Якаб, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"У нас выдатны ўзровень супрацоўніцтва з Міністэрствам аховы здароўя і ў цэлым з Беларуссю. Спадзяёмся прадаўжаць яго. Мы часта выкарыстоўваем Беларусь як добрую мадэль для іншых краін", - сказала Жужанна Якаб.

Яна таксама адзначыла: "Кожныя два гады мы падпісваем двухбаковае пагадненне. На 2016-2017 гады плануем падпісаць новае пагадненне. Прыярытэты ўжо вызначаны, узгоднены з міністэрствам".

Жужанна Якаб падкрэсліла: "Калі мы плануем рушыць наперад разам, мы павінны выкарыстоўваць адзіны падыход для ўсяго грамадства з удзелам усіх зацікаўленых бакоў для павышэння якасці жыцця".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі