Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Лют 2019

Ірына Жук устанавіла нацыянальны рэкорд у скачках з шастом на турніры ў Францыі

Ірына Жук устанавіла нацыянальны рэкорд у скачках з шастом на турніры ў Францыі
Фота БФЛА

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выхаванка гродзенскай школы лёгкай атлетыкі Ірына Жук абнавіла рэкорд Беларусі ў скачках з шастом на міжнародным турніры All Star Perche ў французскім Клермон-Феране, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.

Беларуска ў трэцяй спробе паказала вынік 4 м 65 см і палепшыла сваё ж дасягненне (4 м 62 см). Разам з тым новы нацыянальны рэкорд не дазволіў ёй падняцца на п'едэстал турніру ў Францыі - спартсменка заняла пятае месца. Перамогу атрымала Анжаліка Сідарава з Расіі - 4 м 81 см. Ірына Жук штурмавала вышыню 4 м 73 см, але ўсе тры спробы аказаліся няўдалымі.

Сусветны рэкорд у скачках з шастом у жанчын у закрытых памяшканнях належыць амерыканцы Джэніфер Сур, якая ў 2016 годзе паказала вынік 5 м 03 см.

Ірына Жук уключана ў склад нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы ў закрытых памяшканнях, які адбудзецца ў Глазга.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі