У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Ліп 2019

Румас усклаў кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску

Румас усклаў кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у час акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" разам з жонкай усклаў кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак у перадсвяточныя дні праходзяць па ўсёй краіне. Да акцыі можа далучыцца любы беларус.

Актыўны ўдзел у акцыі прымаюць моладзь, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, знакамітыя спартсмены. У прыватнасці, учора старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна, старшыні пастаянных камісій парламента наведалі мемарыяльны комплекс "Масюкоўшчына".

Плошча Перамогі - адна з самых велічных і ўрачыстых плошчаў Мінска. Менавіта сюды прыходзяць мінчане і госці беларускай сталіцы, ветэраны і моладзь, каб ушанаваць хвілінай маўчання загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Манумент Перамогі - помнік мужнасці і самаахвярнасці ўсіх воінаў і партызан, якія адстаялі ў баях свабоду і незалежнасць. Элементы манумента апавядаюць аб этапах гісторыі вайны.

Увенчвае абеліск трохметровы ордэн Перамогі, выкананы з бронзы і шматколернай смальты, ля падножжа - меч Перамогі. Галоўным скульптурным упрыгажэннем манумента з'яўляюцца чатыры гарэльефы: "Слава загінулым героям", "9 мая 1945 года", "Партызаны Беларусі", "Савецкая армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Вакол на пастаментах ляжаць чатыры бронзавыя вянкі як сімвал таго, што беларускую зямлю вызвалялі чатыры франты. Пад 12 гранітнымі плітамі, упрыгожанымі залатымі зоркамі, у капсулах захоўваецца зямля з гарадоў-герояў былога СССР.

Ля падножжа помніка гарыць Вечны агонь. Яго запаліў 3 ліпеня 1961 года ганаровы грамадзянін Мінска, Герой Савецкага Саюза генерал-маёр Аляксей Бурдзейны. У гонар 40-годдзя Перамогі 8 мая 1985 гады ў падземным пераходзе пад плошчай Перамогі адкрыта мемарыяльная зала.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс