Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Aug 2020

РТБД у "Файным сезоне" прадоўжыць паказ спектакляў анлайн

РТБД у
Фота з архiва

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Файны сезон" у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі стане сезонам цудоўных прэм'ер, цікавых адкрыццяў, новых праектаў і, вядома, прадаўжэннем новых традыцый, расказала БЕЛТА дырэктар тэатра Святлана Карукіна.

"У час праекта "РТБДом" мы зразумелі, што паказ спектакляў анлайн - гэта выдатная магчымасць для нас і нашых гледачоў, таму ў "Файным сезоне" думаем прадаўжаць гэты праект і зрабіць яго добрай традыцыяй", - адзначыла Святлана Карукіна.

Папярэдні "Сезон сяброў", які часткова праводзіўся анлайн, зблізіў тэатр і публіку, падрыхтаваў добрую глебу для новага тэатральнага сезона. Некаторыя анлайн-праекты прадоўжаць сваё жыццё ўжо ў афлайне. У новым сезоне плануецца зрабіць больш маштабным Public Talk - для абмеркавання спектакляў запросяць не аднаго чалавека, а некалькіх. Гэта будуць тэатральныя крытыкі, псіхолагі, лідары меркаванняў, драматургі, рэжысёры.

Тэатр плануе таксама серыю анлайн-сустрэч са сваімі замежнымі калегамі. У новым сезоне прадоўжаць сваё існаванне "Дыялогі ў закуліссі" і творчы праект "Інтэрв'ю па-свойску" тэатральных артыстаў Гражыны Быкавай і Мікалая Стонькі (дуэт Doraga & Bagata), якія добра заявілі пра сябе ў час "Антракту з РТБД".

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі адкрывае "Файны сезон" 18 жніўня спектаклем Яўгена Карнягі і Кацярыны Аверкавай "Шлюб з ветрам". У верасні гледачоў тэатра чакае прэм'ера дзіцячай казкі Святланы Навуменка "Таямніца чароўнага календара" паводле п'есы Міхаіла Варфаламеева "Парася Кнок". У снежні плануецца прэм'ера паводле п'есы Марціна Макдонаха "Калека з вострава Інішмаан" ад мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Гарцуева.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі