У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2015

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Бярэзінскім запаведніку расчыніць дзверы 12 снежня

9 снежня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Першая група наведвальнікаў трапіць у казку Бярэзінскага біясфернага запаведніка ўжо 12 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прыродаахоўнай установе.

З самага пачатку снежня аднадзённы тур "У госці да казкі" ў Бярэзінскім запаведніку ўжо сабраў групы гасцей на ўсе бліжэйшыя выхадныя. Пікавымі датамі сталі 19 і 26 снежня, калі ў гасцях у запаведнага Дзеда Мароза, Снягурачкі, містычнага Балотніка і Бабы Ягі пабываюць не менш як 400 хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама дарослых. "Нават на 1 студзеня запісана 5 груп, такога ніколі яшчэ не было. Адпраўляюць дзяцей сваіх супрацоўнікаў прафсаюзы прадпрыемстваў і арганізацый, едуць навучэнцы школ і выхаванцы сацыяльных прытулкаў. Турфірмы таксама арганізуюць зборныя групы, да якіх з задавальненнем далучаюцца дарослыя", - адзначылі ў запаведніку.

Арганізатары падрыхтавалі ў гэтым годзе новую сцэнарную праграму, каб госці ў наваколлі некранутай прыроды трапілі ў атмасферу чараўніцтва. Гаспадары азнаёмяць са сваімі ўладаннямі ў Музеі прыроды, Доме экалагічнай асветы, пакажуць маляўнічы фільм аб запаведніку і правядуць экскурсію па вальерах з дзікімі жывёламі "Лясны заапарк". І, зразумела, асновай свята стануць казачныя забавы каля навагодняй ёлкі, песні і конкурсы, уручэнне падарункаў, пачастункаў, катанне на санях і ў конскай павозцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс