Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Май 2022

Рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" стартуе 6 чэрвеня

Рэспубліканская акцыя
Фота з архiва

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" для папулярызацыі ўнутранага турызму пройдзе з 6 па 12 чэрвеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.

У акцыі прымуць удзел турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей Беларусі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы, фізічныя асобы і многія іншыя.

Гасцей чакае насычаная праграма: бясплатныя экскурсіі і квесты, дні адкрытых дзвярэй, майстар-класы, дэгустацыі страў нацыянальнай кухні, прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы.

Арганізатарамі рэспубліканскай акцыі "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" выступаюць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі