Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Jun 2023

Рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" пройдзе ў Беларусі з 5 па 11 чэрвеня

Рэспубліканская акцыя

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся" пройдзе ў Беларусі з 5 па 11 чэрвеня. Аб гэтым сказала  на прэс-канферэнцыі "Экалагічны турызм: развіццё патэнцыялу асабліва ахоўных прыродных тэрыторый" у прэс-цэнтры БЕЛТА намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме - начальнік аддзела планавання і арганізацыі турысцкай дзейнасці Міністэрства спорту і турызму Кацярына Нікіціна.

"З 5 па 11 чэрвеня 2023 года пройдзе рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся", якая накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Нацыянальнае агенцтва па турызме", - адзначыла Кацярына Нікіціна.

У акцыі прымуць удзел турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей Беларусі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб'екты харчавання і пражывання, санаторна-курортныя ўстановы, турыстычныя комплексы, экалагічныя паркі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, вытворчыя прадпрыемствы, спартыўныя ўстановы, фізічныя асобы і многія іншыя.

У перыяд правядзення акцыі аб'екты прапануюць наведвальнікам бясплатныя экскурсіі і квесты, дні адкрытых дзвярэй, майстар-класы, дэгустацыі страў нацыянальнай кухні, прэзентацыі паслуг і спецыяльныя прапановы. "На сённяшні дзень у акцыі зарэгістраваны для ўдзелу ўжо 880 аб'ектаў, і рэгістрацыя яшчэ прадаўжаецца", - звярнула ўвагу яна.

"Каб прыняць удзел у акцыі, падарожнікам неабходна адкрыць на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме падрабязны пералік аб'ектаў, якія ўдзельнічаюць у акцыі, паглядзець, што і ў якія даты прапануюць аб'екты, выбраць аб'ект са спіса, які ім спадабаўся, звязацца з ім па пазначаных кантактах, удакладніць дэталі і запісацца для наведвання, прыехаць на аб'ект у выбраны час", - расказала намеснік дырэктара Дэпартамента па турызме.

У акцыі задзейнічаны ўсе рэгіёны краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі