У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Жнв 2017

Рэспубліканскі педагагічны савет пройдзе 23-24 жніўня ў Мінску

Магілёўскую вобласць на Рэспубліканскім педсавеце прадставяць 92 работнікі адукацыі18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі педагагічны савет пройдзе 23-24 жніўня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве адукацыі.

У савеце прымуць удзел каля 1 тыс. педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў і галіновага прафсаюза.

"Мэта форуму - вызначыць задачы на 2017/2018 навучальны год, абмеркаваць канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі на кароткатэрміновы да 2020 года і доўгатэрміновы (да 2030-га) перыяды", - адзначылі ў Мінадукацыі.

Магілёўскую вобласць на Рэспубліканскім педсавеце прадставяць 92 работнікі адукацыіГалоўны пасыл гэтых канцэптуальных падыходаў - у пераходзе на абавязковую ўсеагульную сярэднюю адукацыю. У міністэрстве адзначылі, што такі крок выступіць гарантам паспяховай сацыялізацыі беларускай моладзі. У Кодэксе аб адукацыі закладзены заканадаўчы калідор для гэтай навацыі. Агульную сярэднюю адукацыю ў Беларусі атрымліваюць практычна ўсе выпускнікі школ, ліцэяў і каледжаў, што сведчыць аб гатоўнасці грамадства да такога кроку.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс