Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2017

Рэспубліканскі кар'ерны форум стартаваў у Мінску

Рэспубліканскі кар'ерны форум стартаваў у Мінску15 лютага, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Рэспубліканскі кар'ерны форум стартаваў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як расказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Сяргей Абламейка, раней мерапрыемства праходзіла на базе БДУ, але з-за вялікай колькасці жадаючых было вырашана надаць форуму рэспубліканскі фармат. У гэтым годзе для ўдзелу ў кірмашы вакансій зарэгістравалася амаль паўтары тысячы студэнтаў з розных ВНУ краіны, а таксама каля 35 кампаній. Пляцоўка форуму вялікая - аб'ядноўвае ВНУ з Беларусі, Арменіі, Чэхіі і Італіі. "Студэнты праяўляюць вялікую цікавасць да гэтага мерапрыемства, для іх гэта выдатны шанц працаўладкавацца і знайсці работу сваёй мары", - падкрэсліў рэктар БДУ.

Рэспубліканскі кар'ерны форум стартаваў у МінскуМерапрыемства накіравана на садзейнічанне ў працаўладкаванні студэнцкай моладзі, пошуку месца для праходжання практыкі і стажыроўкі, на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж універсітэтамі і работадаўцамі, а таксама развіццё камунікатыўных навыкаў. У сваю чаргу прадпрыемствы і арганізацыі атрымаюць іміджавыя і практычныя дывідэнды, у іх ёсць магчымасць сфарміраваць сваю базу кандыдатаў на стажорскія і вакантныя пазіцыі з ліку студэнтаў ВНУ. У адкрыцці форуму таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінпрацы і сацабароны, Мінадукацыі. 

Рэспубліканскі кар'ерны форум стартаваў у МінскуРэспубліканскі кар'ерны форум стартаваў у Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі