У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Чэр 2015

Рэспубліканскі канцэрт "Маладая Беларусь" пройдзе ў Мінску 1 ліпеня

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў і творчай моладзі "Маладая Беларусь" пройдуць у Мінску напярэдадні Дня Незалежнасці 1 ліпеня. Аб гэтым паведаміла сёння першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга ў час прэс-канферэнцыі аб падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі святочных мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На канцэрце мы хочам паказаць творчыя дасягненні ўсіх абласцей Беларусі і Мінска. Мы прадаставілі магчымасць рэгіёнам самім зрабіць свае візітныя карткі, адзінае, аб чым папрасілі, каб гэта былі разнажанравыя выступленні, якія не паўтараліся б: ад класічнага да цыркавога мастацтва. Як нам здаецца, рэгіёны справіліся з гэтым, - сказала Ірына Дрыга. - Яшчэ адной адметнасцю канцэрта будзе прадстаўленне маладых выканаўцаў".

Паводле слоў першага намесніка міністра, у гэты дзень у фае Палаца Рэспублікі таксама адкрыецца выстаўка "Беларусь за гады незалежнасцi. Лепшае". Мы звярнуліся да нашага саюза мастакоў, саюза дызайнераў, Музея сучаснага мастацтва, Акадэміі мастацтваў, каб яны самі адабралі тыя работы, якія лічаць найвышэйшымі дасягненнямі за перыяд незалежнасці", - расказала Ірына Дрыга.

У сваю чаргу прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў дадаў, што напярэдадні Дня Незалежнасці 2 ліпеня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адкрыецца выстаўка Студыі ваенных мастакоў. "Назва выстаўкі "Рубцы нашай памяці" адлюстроўвае значнасць для сучаснага пакалення вялікага подзвігу савецкага народа і паказвае пераемнасць традыцый пакалення пераможцаў у сучасным жыцці для падтрымання міру, згоды і стабільнасці", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс