У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Снж 2017

Рэкордная колькасць атлетаў стануць стыпендыятамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў 2018 годзе

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэкордная колькасць маладых атлетаў стануць стыпендыятамі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" у 2018 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Нацыянальным алімпійскім камітэце сёння адбылася цырымонія ўручэння імянных пасведчанняў 245 перспектыўным спартсменам і трэнерам, якія вызначаны цэнтральным саветам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба для атрымання імянных стыпендый у 2018 годзе.

Як адзначылі ў клубе, з 210 атлетаў, якія ўвайшлі ў спіс, 178 станавіліся пераможцамі і прызёрамі чэмпіянатаў свету і Еўропы, Кубкаў свету і Еўропы ў 2017 годзе.

Найбольш значных поспехаў дабіліся Хрысціна Стараселец і Таццяна Клімовіч (веславанне акадэмічнае), якія перамаглі на чэмпіянаце свету і Еўропы сярод моладзі. Упершыню ў лік стыпендыятаў увайшла зборная Беларусі па валейболе да 18 гадоў, якая заняла 3-е месца на чэмпіянаце Еўропы ў Нідэрландах. Дзюдаіст Даніэль Мукетэ стаў лепшым на кантынентальным першынстве, агульны залік Кубка свету ў трэкавай дысцыпліне скрэтч выйграў веласіпедыст Яўген Каралёк.

У ліку стыпендыятаў таксама біятланісты, канькабежцы, фрыстайлісты, што сімвалічна напярэдадні зімовай Алімпіяды. Упершыню ў спісе стыпендыятаў прадстаўлены і снаўборд.

Старшыня цэнтральнага савета Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрый Лукашэнка, звяртаючыся да маладых атлетаў, падкрэсліў, што тылы ў беларускім спорце шматлікія і прадстаўнічыя. "Да зімовай Алімпіяды ў Рэспубліцы Карэя застаецца менш за два месяцы. Авангард беларускага спартыўнага руху выходзіць на фінішную прамую падрыхтоўкі да галоўных стартаў чатырохгоддзя, а мы будзем рыхтаваць вядучым атлетам дастойную змену. Абсалютная большасць прысутных сёння атлетаў з'яўляюцца пераможцамі або прызёрамі розных буйных міжнародных спаборніцтваў. Гэта новая вышыня, якая сведчыць не толькі аб колькасці, але і якасці падрыхтоўкі маладых спартсменаў", - расказаў Дзмітрый Лукашэнка.

Ён пажадаў маладым атлетам максімальна выкарыстоўваць свой талент. "Стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - не вынік, а толькі адна з прыступак на вашым цяжкім і доўгім шляху ў вялікі спорт", - падкрэсліў Дзмітрый Лукашэнка.

У цырымоніі ўручэння імянных стыпендый прынялі ўдзел першы віцэ-прэзідэнт НАК Андрэй Асташэвіч, намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

Сярэдні памер выплачваемай стыпендыі атлетам складзе Br7143 у год, трэнерам - Br7600 у год.

Стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба будуць выплачвацца атлетам і трэнерам на працягу ўсяго 2018 года і дапамогуць у падрыхтоўцы да наступных буйных стартаў таленавітых беларускіх спартсменаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс