У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Снж 2015

Рэканструктары ўзновяць пад Брэстам ваенныя падзеі векавой даўнасці

11 снежня, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. У Брэсцкім раёне на тэрыторыі гісторыка-мемарыяльнага музея "Сядзіба Нямцэвічаў" 11-13 снежня пройдзе IV фэстываль "Скокі", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы культуры Сяргей Семянюк.

Сёння ў музеі адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя. Вучоныя, краязнаўцы, журналісты з Беларусі, Расіі і Украіны абмяркуюць так званыя белыя плямы Першай сусветнай вайны. Галоўная ж падзея запланавана на 12 снежня. У паркавай зоне сядзібы Нямцэвічаў пройдзе ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная 98-й гадавіне заключэння Брэсцкага перамір'я. Падзеі амаль стагадовай даўнасці ўзновяць больш як 130 рэканструктараў, якія прадстаўляюць 20 ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Расіі і Украіны.

У бягучым годзе арганізатары вырашылі паказаць гасцям гістарычнага свята падзеі стабілізацыі лініі фронту на тэрыторыі Беларусі і ваенныя дзеянні, што адбываліся ў 1915 годзе. Для гэтага створаны імітацыі лініі проціборствуючых акопаў, бліндажныя ўмацаванні і іншыя ваенныя пазіцыі. У эпізодах баёў будуць выкарыстаны кавалерыя, зброя часоў Першай сусветнай. Для ўзмацнення эфекту рэальнасці падзей будуць прыменены піратэхніка і артылерыйскія залпы.

Таксама ў гэты дзень адбудзецца ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі, прысвечанай падпісанню Брэсцкага перамір'я. Акрамя гэтага, для гасцей будуць працаваць выязны гандаль, сувенірныя і рамесныя лаўкі, пройдуць ваенна-спартыўныя гульні, жадаючым прапануюць пракаціцца на конях.

Завершыцца фестываль 13 снежня. Наведвальнікі музея змогуць убачыць фотавыстаўку, прысвечаную рэканструктарскаму руху на тэрыторыі Беларусі, азнаёміцца з экспазіцыяй уніформы і экіпіроўкі краін - удзельніц Першай сусветнай вайны.

Арганізатарамі фестывалю "Скокі-2015" з'яўляюцца гісторыка-мемарыяльны музей "Сядзіба Нямцэвічаў" і фонд "Фартыфікацыі Брэста". Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Брэсцкіх абласнога і гарадскога выканкамаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс