Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Feb 2016

Рэдкія выданні XVI-XVIII стагоддзяў змогуць убачыць беларусы ў Нацыянальным гістарычным музеі

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На выстаўцы ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі будуць прадстаўлены рэдкія кніжныя выданні XVI-XVIII стагоддзяў, галоўнае з іх - Біблія 1563 года, надрукаваная ў Брэсце, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Адкрыццё міжнароднай выстаўкі "Радзівілы. Вялікая эпоха князёў" адбудзецца 11 лютага. Праект дае магчымасць пазнаёміцца з гістарычнымі падзеямі, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі гэтага вядомага роду. Выстаўка з поспехам прайшла ў Літве, цяпер яе прымае Беларусь.

Сярод экспанатаў з Літвы - каларытныя вырабы мастацкага ліцця і коўкі, паліхромныя пліткі. Беларускі бок разам з іншымі экспанатамі прадставіць дакументы XVI-XIX стагоддзяў са Слуцкага Свята-Троіцкага праваслаўнага манастыра. Расшыфраваныя дакументальныя тэксты адлюстроўваюць розныя бакі жыцця грамадства мінулых стагоддзяў. Большасць гэтых архіўных крыніц раней не выносілася на публічны агляд.

Усе прадметы, прадстаўленыя на выстаўцы, арыгінальныя. Наведвальнікі змогуць убачыць рэчы, якія былі сведкамі жыцця і дзейнасці прадстаўнікоў вялікага роду.

Удзельнікамі выстаўкі з Літвы з'яўляюцца Біржайскі краязнаўчы музей "Села", Кедайняйскі краязнаўчы музей, Нацыянальны музей "Палац вялікіх князёў літоўскіх" (Вільнюс). З боку Беларусі ў праекце ўдзельнічае акрамя Нацыянальнага гістарычнага музея Нацыянальная бібліятэка.

Выстаўка праходзіць пры падтрымцы кампаніі JTI (Japan Tobacco International). Яе работа прадоўжыцца з 11 лютага па 28 сакавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі