Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Sep 2018

Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" перайменавана ў "Выдавецкі дом "Беларусь сёння"

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" перайменавана ў "Выдавецкі дом "Беларусь сёння". Адпаведнае распараджэнне падпісала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БЕЛТА.

Такім чынам, працэс удасканалення сістэмы цэнтральных друкаваных СМІ, пачаты ў 2013 годзе з далучэння да рэдакцыі шэрага рэспубліканскіх выданняў, завершаны. Выдавецкі дом выпускае газеты "СБ. Беларусь сегодня", "Рэспублiка", "Народная газета", "Сельская газета", "Знамя юности". У структуру выдавецкага дома таксама ўваходзяць "Альфа-радыё" і інтэрнэт-партал www.sb.by. Сумесна з расійскімі партнёрамі рэалізуюцца праекты "Саюз" і "Саюзнае веча".

"Працэс удасканалення сістэмы друкаваных СМІ - не проста знешняя трансфармацыя. Паралельна ішла вялікая арганізацыйная работа. Паколькі размова ідзе пра вялікі калектыў, высокакваліфікаваныя кадры. Скажу больш: гісторыя нашых выданняў - гэта гісторыя краіны. Напрыклад, наша вядучая газета з'явілася ў далёкім 1927 годзе і першыя 10 гадоў выходзіла пад назвай "Рабочий", а з 1937 года і практычна да нашых дзён называлася "Советская Белоруссия". Цяпер, відавочна, надышоў час, каб брэнд, да якога ўжо прывык чытач, - "СБ. Беларусь сегодня" - стаў у тым ліку юрыдычным фактам", - паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік выдавецкага дома "Беларусь сёння" Дзмітрый Жук.

Паводле яго слоў, існуючыя традыцыі і рэдакцыйная палітыка будуць прадоўжаны. "А менавіта: мы і далей будзем пісаць праўдзівы летапіс нашай цудоўнай зямлі і нашага слаўнага працавітага народа. У гэтым галоўная задача выдавецкага дома "Беларусь сёння", - сказаў Дзмітрый Жук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі