Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Май 2019

Разгадаць загадкі твораў мастацтва прапануюць у Ноч музеяў у Магілёве

Разгадаць загадкі твораў мастацтва прапануюць у Ноч музеяў у Магілёве

13 мая, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. У філіяле Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі В.К.Бялыніцкага-Бірулі 18 мая стартуе інтэрактыўны выставачны арт-праект "Хованкі", прымеркаваны да Міжнароднага дня музеяў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла загадчык філіяла Святлана Строгіна.

Свае творы прадставяць больш за 50 чалавек: як вядомыя беларускія мастакі, так і маладыя выхаванцы арт-студыі "Гекльберы", якія толькі пачынаюць свой творчы шлях у выяўленчым мастацтве. "Знаёмая ўсім з дзяцінства гульня ў хованкі дала назву нашаму выставачнаму арт-праекту, - расказала субяседніца. - Экспазіцыя склалася з работ, аб'яднаных унутранай прасторай, ідэяй і тэмай. У раздзелах "Хаваемся ў натоўпе", "Маляўнічыя хованкі", "Хованкі" гледачу прапануюць паспрабаваць разгадаць творчыя загадкі мастакоў".

Паводле слоў Святланы Строгінай, прадстаўленыя на выстаўцы творы маюць высокую сэнсавую і эмацыянальную насычанасць. Змест, выразнасць, шырокі спектр прыёмаў і манер - усё выклікае цікавасць і прыцягвае ўвагу. Адзін з твораў Яўгена Зайцава, гучыць як музыка. А творы Сяргея Рымашэўскага, у якіх аўтар імкнецца да ўсё большай лаканічнасці. Жывапіс Ганны Сілівончык інтэграваны ў паўсядзённасць праз фрагментацыю невялікага кавалка рэальнасці, праз сціранне контураў і абрысаў звыклых прадметаў, абыгрыванне іх у незвычайнай сітуацыі. Пра што марыць кароль, куды ідзе атрад ноччу, што адчувае царэўна ў падземным царстве - гэта героі карцін Паўла Татарнікава.

Далікатна будзе прадстаўлена творчасць юных мастакоў з арт-студыі "Гекльберы". Кржны яе выхаванец - асоба са сваім характарам, сваімі думкамі, учынкамі і марамі. Кожны па-свойму арыгінальна і цікава адкрывае маляўнічы свет з хараством родных мясцін, жыццём і казачнымі прыгодамі звяроў і птушак.

"Для падарожжа па залах музея трэба будзе задзейнічаць фантазію, быць арыгінальнымі і непрадказальнымі, выкарыстоўваць самыя нечаканыя фантазіі і прыслухоўвацца да адчуванняў, - адзначыла Святлана Строгіна. - Да таго ж дзяцей і іх бацькоў чакае ўтульная фотазона".

Выставачны арт-праект будзе экспанавацца да 30 чэрвеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі