У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Сак 2015

Расійскі партал для падарожнікаў уключыў Віцебск у топ-3 гарадоў для паездак на 8 Сакавіка

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па версіі партала для падарожнікаў Travel.ru, Віцебск уваходзіць у топ-3 рэйтынгу гарадоў для падарожжаў на 8 Сакавіка. Рэйтынг апублікаваны на партале Travel.ru, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У яго ўвайшлі 20 гарадоў (з бюджэтам меншым за 100 еўра за суткі і коштам дарогі не вышэйшым за 140 еўра на чалавека), якія набралі большую папулярнасць у самастойных турыстаў за апошні год. Пры разліку бюджэту падарожжа на дваіх улічваліся суткі пражывання ў недарагой гасцініцы з 8 на 9 сакавіка, абед у кафэ або рэстаране і наведванне вядомай выдатнай мясціны.

Віцебск з бюджэтам 42 еўра апынуўся на трэцім месцы, уступіўшы толькі сталіцы Арменіі Ерэвану і гораду Нові-Сад (Сербія).

Складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што ў Віцебску, які лічыцца культурнай сталіцай Беларусі, надзвычай гарманічна сышліся традыцыі мінулых эпох і модныя плыні сучаснасці. "Месца, якое нельга абысці бокам, гэта Віцебская ратуша. У ёй рэгулярна праводзяцца тэматычныя і творчыя вечары, арганізуюцца выстаўкі і іншыя мерапрыемствы, - адзначае партал для падарожнікаў. - Маляўнічыя мясціны Віцебска, які стаіць на беразе ракі Заходняя Дзвіна, не пакінуць вас абыякавымі, тым больш у такое цудоўнае свята".

У першую дзясятку рэйтынгу ўвайшлі таксама Бітала (Македонія) з бюджэтам 43 еўра, Канстанца (Румынія) - 46 еўра, Тарту (Эстонія) - 47 еўра, Гданьск (Польшча) - 48 еўра, Кутаісі (Грузія) - 50 еўра, Пльзень (Чэхія) - 51 еўра і Каўнас (Літва) - 52 еўра.

У тройку самых дарагіх гарадоў для падарожжа на 8 Сакавіка ўвайшлі нямецкі Гамбург (73 еўра за суткі), фінскі Турку (91 еўра) і бельгійскі Антверпен (94 еўра).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску