У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Сак 2013

Расійскі дырыжор Эдуард Дзядзюра ўпершыню выступіць з канцэртам у Мінску

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Знакаміты расійскі дырыжор Эдуард Дзядзюра ўпершыню выступіць у Мінску. Адзіны канцэрт пройдзе 21 красавіка ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дырыжора.

Пад яго кіраўніцтвам Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Беларусі выканае "Канцэрт для скрыпкі з аркестрам рэ мажор" і шостую сімфонію "Патэтычная" Пятра Ільіча Чайкоўскага.

Музычныя крытыкі называюць Эдуарда Дзядзюру адным з самых яркіх маладых дырыжораў, адзначаючы яго артыстызм і майстэрства дырыжыравання. Як запрошаны дырыжор Эдуард Дзядзюра выступаў з сімфанічнымі аркестрамі ў Расіі, Германіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітаі, Іспаніі, Чэхіі, Шатландыі. Вялікі дырыжор сучаснасці Юрый Сіманаў назваў Эдуарда Дзядзюру адным з самых таленавітых і здольных сваіх вучняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску