Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Лют 2021

Расія перадала Беларусі ўзоры новай вакцыны ад каранавіруса "Эпіваккарона"

Расія перадала Беларусі ўзоры новай вакцыны ад каранавіруса

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія перадала Беларусі ўзоры новай вакцыны ад каранавіруса "Эпіваккарона" і новую тэст-сістэму. Аб гэтым паведаміла журналістам кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў якасці падарунка, жэста нашай вялікай дружбы я перадала новую вакцыну "Эпіваккарона", якая, я ўпэўнена, паслужыць захаванню здароўя калег, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, і насельніцтва Рэспублікі Беларусь. І таксама сёння мы перадалі тэст-сістэму новага пакалення для вызначэння віруса", - расказала Ганна Папова.

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч даў высокую ацэнку новай расійскай вакцыне. "Мы, вядома, спадзяёмся, што гэта вакцына будзе пастаўлена ў большай колькасці, і яна дапаможа ў комплексным процідзеянні каранавірусу. Гэта вельмі добрая вакцына, ацэньваецца вельмі высока", - адзначыў Дзмітрый Піневіч.

Раней у Расспажыўнаглядзе паведамілі, што па выніках першай-другой фаз клінічных выпрабаванняў імуналагічная эфектыўнасць вакцыны "Эпіваккарона" складае 100 працэнтаў. Маштабны выпуск вакцыны плануецца пачаць у лютым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі