Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Крс 2023

Рамансы і танцы ўвойдуць у праграму Белдзяржфілармоніі да 20-годдзя творчасці Ніны Шарубінай

Рамансы і танцы ўвойдуць у праграму Белдзяржфілармоніі да 20-годдзя творчасці Ніны Шарубінай
Фота з архiва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рамансы і танцы ўвойдуць у эксклюзіўную праграму, якая адбудзецца 26 красавіка ў Белдзяржфілармоніі да 20-годдзя творчай дзейнасці народнай артысткі Беларусі Ніны Шарубінай, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Выдатнае сапрана, гонар краіны, салістка Вялікага тэатра Беларусі Ніна Шарубіна ўдзяляе асаблівую ўвагу жанру раманса. У рэпертуары артысткі прадстаўлены рамансы розных эпох і жанраў. Менавіта гэты бок творчасці Ніны Шарубінай падштурхнуў галоўнага дырыжора Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі Яўгена Бушкова да стварэння эксклюзіўнай праграмы, у якой спалучаліся б вакальныя і інструментальныя рамансы з танцавальнай музыкай.

У канцэрце, які будзе цікавы самай шырокай аўдыторыі, адбудзецца своеасаблівая перадача творчай эстафеты ад мнагавопытнай масцітай артысткі юнай выдатнай віяланчэлістцы Паліне Тхай (Масква), якая знаходзіцца ў самым пачатку сваёй шматабяцальнай кар'еры. Прагучаць творы, многія з якіх аранжыраваны дырыжорам спецыяльна для гэтай праграмы, такіх кампазітараў, як Э.Грыг, С.Рахманінаў, П.Чайкоўскі, І.Брамс, А.Дворжак, Д.Шастаковіч, Д.Попер, І.Альбеніс, І.Штраус, А.П'яцола, а таксама старадаўнія рамансы для голасу з акампанементам.

Праграма прагучыць у дні XXXVIII Фестывалю музыкі "Мінская вясна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі