У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Сак 2015

Радыёмасты да 70-годдзя Вялікай Перамогі правядуць Беларускае радыё і радыёкампаніі краін СНД

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Радыёмасты да 70-годдзя Вялікай Перамогі правядуць Беларускае радыё і радыёкампаніі краін СНД. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

"Радыёсустрэчы баявых сяброў" запланаваны на красавік-май бягучага года.

У радыёэфіры краін Садружнасці таксама выйдуць сумесныя тэматычныя перадачы. Цяпер ідзе падрыхтоўка радыёпраграм аб дзейнасці ветэранскіх арганізацый - Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, Беларускага саюза афіцэраў, а таксама аб сумесных мерапрыемствах з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый Беларусі і дзяржаў СНД (інфармацыйна-аналітычная праграма "Беларусь-Расія" пры падтрымцы Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы і публіцыстычная перадача "Беларускі шлях").

У цыклавой праграме "Тэатр Беларускага радыё" плануецца стварэнне арыгінальнага радыёспектакля "I няма шляху чужога...", а ў праграме тэматычных "юбілейных тыдняў" - трансляцыя радыёспектакляў "Радавыя" Аляксея Дударава, "Пастка" Васіля Быкава, "Мiнскi напрамак" Івана Мележа, "Трывожнае шчасце" Івана Шамякіна, "Трыбунал" Андрэя Макаёнка і інш.

Пазнавальныя праграмы на гісторыка-гераічную тэматыку, адрасаваныя ў тым ліку і моладзі, будуць падрыхтаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Музеем сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Спецыяльны дакументальна-публіцыстычны радыёпраект "Эпізоды Вялікай вайны. 70-годдзю Перамогі над фашызмам прысвячаецца..." выходзіць у эфір ужо цяпер. З сакавіка ў праграме "Ранiца з Беларускiм радыё" таксама рыхтуецца спецыяльная тэматычная рубрыка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс