Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Крс 2016

Радыё "Беларусь" аб'яўляе конкурс эсэ на тэму беларуска-кітайскага супрацоўніцтва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны конкурс творчых работ (эсэ) на тэму "Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва. Шаўковы шлях і індустрыяльны парк "Вялікі камень" маімі вачамі" стартуе 15 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У конкурсе могуць прыняць удзел грамадзяне Беларусі і замежныя грамадзяне без абмежавання ўзросту і сацыяльнага статусу. Творчыя работы на рускай, беларускай і кітайскай мовах можна дасылаць на электронны адрас silkwayessay@gmail.com да 31 снежня гэтага года.

У склад журы ўвойдуць аўтарытэтныя спецыялісты таварыства дружбы "Беларусь-Кітай" Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, супрацоўнікі радыё "Беларусь", пасольства КНР у Беларусі і Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Больш падрабязная інфармацыя аб конкурсе будзе размешчана ў спецыяльным раздзеле на сайце radiobelarus.tvr.by. Там жа можна будзе азнаёміцца з дасланымі работамі. Акрамя гэтага, інтэрв'ю з удзельнікамі конкурсу прагучаць у радыёэфіры.

Канчатковыя вынікі будуць падведзены ў пачатку 2017 года на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў. Дваццаць лепшых эсэ апублікуюць у спецыяльным выданні.

Арганізатары конкурсу - міжнароднае радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі сумесна з пасольствам КНР, Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя Белдзяржуніверсітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс