У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Крс 2018

Работы больш як 300 мастакоў прадставіць міжнародны фестываль ART-MINSK

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работы больш як 300 мастакоў прадставіць першы міжнародны фестываль ART-MINSK, які пройдзе ў сталіцы з 27 красавіка па 20 мая, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары праекта.

Цэнтральная экспазіцыя размясцілася ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі (Палац мастацтва), а ўсяго ў фестывалі ART-MINSK прымаюць удзел 14 галерэй беларускай сталіцы. У іх ліку Нацыянальная бібліятэка, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мастацкая галерэя "БелАрт", галерэі A&V, "ДК", "Арт-Порт", Blique, "Прадмесце", "Арт-Хаус".

Усяго на ўдзел у фестывалі было пададзена 810 заявак. Пасля адбору журы, а потым італьянскага арт-крытыка і куратара Стэфана Антанэлі, які спецыялізуецца на даследаванні актуальных арт-практык, у экспазіцыю ўключаны работы больш як 300 сучасных мастакоў.

Гэта першы міжнародны фестываль, задачу якога арганізатары бачаць у прадстаўленні разнастайнасці мастацкіх напрамкаў у выяўленчым мастацтве Беларусі. У будучым, а праект плануецца праводзіць рэгулярна, ёсць намер акрамя галерэй задзейнічаць адкрытыя пляцоўкі. На 28 красавіка запланавана лекцыя Стэфана Антанэлі аб мастацкіх практыках ультрасучаснага мастацтва.

Арганізатарамі праекта выступаюць ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", цэнтр выяўленчага і медыямастацтва "Новая культурная ініцыятыва" і Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску