Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Сак 2021

Работа курсанта МНС увайшла ў топ-200 міжнароднай фотапрэміі 35AWARDS 2020

Работа курсанта МНС увайшла ў топ-200 міжнароднай фотапрэміі 35AWARDS 2020
Фотаработа Аляксандра Піваварава

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фотаработа курсанта Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Аляксандра Піваварава ўвайшла ў топ-200 лепшых работ міжнароднай фотапрэміі 35AWARDS 2020. Работа была прадстаўлена ў намінацыі "35AWARDS: Мужчынскі каляровы партрэт" і спаборнічала больш як з 14 тыс. фатаграфій. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Андрэй Садоўскі.

Для сваёй конкурснай работы будучы ратавальнік выбраў прафесійную тэматыку і на суд журы прадставіў адразу тры партрэтныя фатаграфіі, адна з якіх увайшла ў топ-200. "Эмоцыі - стан чалавека, яны праяўляюцца ў перажыванні якіх-небудзь значных сітуацый. Эмоцыі ратавальніка - гэта нешта асобнае ад псіхалогіі. У кожнай з іх непаўторная гісторыя, расказ, пачуцці і перажыванні, крык душы. "Прафесіяналізм, гонар і адвага" - дэвіз работнікаў МНС Беларусі", - адзначыў у сваёй заяўцы на конкурс Аляксандр Півавараў.

Акрамя таго, аўтар заняў 116-е месца сярод 5825 прафесійных фатографаў і аматараў са 130 краін. Лепшыя работы трапяць у штогадовы фотакаталог конкурсу.

Аляксандр Півавараў - курсант чацвёртага курса факультэта папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Уваходзіць у лік няштатных журналістаў анлайн-часопіса UCP LIVE Універсітэта грамадзянскай абароны МНС, спецыялізуецца на стварэнні фота- і відэакантэнту для анлайн-часопіса.

Фотапрэмія 35AWARDS заснавана ў 2015 годзе. Першы год у ёй прыняло ўдзел 36 тыс. чалавек са 110 краін. Катэгорыі конкурсу ахопліваюць шырокі спектр жанраў сучаснага фотамастацтва: "Чорна-белае фота", "Канцэптуальная фатаграфія (Творчасць)", "Жаночы партрэт", "Мужчынскі партрэт", "Дзіцячая фатаграфія", "Пейзаж - дзень", "Пейзаж - ноч", "Гарадскі пейзаж", "Дзікі жывёльны свет", "Ню 18+", "Пастановачная фатаграфія", "Паўсядзённае жыццё (Жыццё людзей)", "Стрыт фатаграфія", "Макра", "Нацюрморт", "Мабільная фатаграфія", "Фэшн і гламур", "Фотапраект", "Аэрафатаграфія (Фота з дрона)", "Рух", "Падводная фатаграфія" і "Рэпартажная фатаграфія".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі