Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Стд 2023

Раўбічы прымуць пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне

Раўбічы прымуць пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне
Фота з архiва

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты этап міжнародных спаборніцтваў па біятлоне "PARI Кубак Садружнасці" пройдзе з 26 па 29 студзеня ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе БЕЛТА.

У чацвер, 26 студзеня, адбудзецца мужчынская спрынтарская гонка на 10 км з двума агнявымі рубяжамі. Жаночы спрынт на 7,5 км пройдзе 27 студзеня. У выхадныя дні адбудуцца па два старты: 28 студзеня будуць вызначаны пераможцы і прызёры ў гонках праследавання ў жанчын і мужчын, завершыцца праграма гэтага этапу 29 студзеня жаночым і мужчынскім мас-стартамі.

Пасля чатырох праведзеных этапаў агульны залік у мужчын узначальвае капітан беларускай каманды Антон Смольскі, які набраў 1151 ачко, за ім ідуць расіяне Антон Бабікаў (1112 балаў), Эдуард Латыпаў (1097) і Карым Халілі (1042), замыкае пяцёрку беларус Дзмітрый Лазоўскі (1029). На мінулым тыдні на 4-м этапе, які таксама праходзіў у Раўбічах, Дзмітрый Лазоўскі выйграў спрынт, заваяваў сярэбраныя медалі ў пасьюце і мас-старце.

Лідарам жаночага заліку з'яўляецца беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава-Смольская (1118), на другой і трэцяй пазіцыях расійскія спартсменкі Наталля Гербулава (1090) і Тамара Дзербушава (1086).

У спаборніцтвах прымаюць удзел больш за 60 вядучых беларускіх і расійскіх біятланістаў, сярод якіх пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў і этапаў Кубка свету.

Заключны этап Кубка Садружнасці пройдзе з 9 па 12 сакавіка ў Цюмені.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі