У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Стд 2016

Птушку 2017 года выберуць у Беларусі ў канцы студзеня

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА. Фінальнае галасаванне за птушку 2017 года пройдзе 23 студзеня на XIX З'ездзе АПБ, паведамілі БЕЛТА ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны"(АПБ).

"Кожны член арганізацыі, які прыйдзе на З'езд, можа прагаласаваць за адзін з прапанаваных варыянтаў. Кандыдатаў будзе тры: намінантамі ўжо сталі галка і азёрная чайка, трэцяга кандыдата вызначаць самі беларусы, якія могуць прагаласаваць за свой варыянт на сайце АПБ", - адзначылі ў арганізацыі.

У АПБ падкрэслілі, што можна прапанаваць любы беларускі від за выключэннем прадстаўленых ужо кандыдатаў гэтага года і тых, якія былі птушкай года раней. "Гэта значыць у галасаванні не могуць удзельнічаць белы бусел, белая сітаўка, івалга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая няясыць, кнігаўка, салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, пустальга, вялікі краншнэп, чорны стрыж, удод, зязюля, вушастая сава, гогаль", - расказалі спецыялісты. На гэты момант у галасаванні на сайце арганізацыі перамагае казадой.

"Галасаванне праходзіць з 11 па 21 студзеня ўключна (закрыецца апоўначы). Птушка, якая набярэ больш за ўсё галасоў на сайце, стане трэцім кандыдатам і будзе прадстаўлена на З'ездзе АПБ", - растлумачылі ў арганізацыі.

Нацыянальную кампанію "Птушка года" АПБ праводзіць з 2000 года. Галоўная яе мэта - прыцягнуць увагу насельніцтва да хараства прыроды і птушак, якія жывуць вакол нас, неабходнасці іх захавання. Мерапрыемствы праходзяць увесь год і даюць магчымасць паўдзельнічаць у акцыях вялікай колькасці чалавек рознага ўзросту, паспрабаваць свае сілы не толькі ў творчых конкурсах, але і ў прыродаахоўных мерапрыемствах.

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" - буйная недзяржаўная прыродаахоўная арганізацыя Беларусі і нацыянальны партнёр буйной міжнароднай сеткі прыродаахоўных арганізацый BirdLife International. АПБ - гэта больш як 3500 членаў і прыхільнікаў, амаль 120 школьных клубаў і 14 аддзяленняў па ўсёй краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс