Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Жнв 2019

Пісьменнікі з больш як 10 краін прыедуць у Слонім на круглы стол да Дня беларускага пісьменства

Пісьменнікі з больш як 10 краін прыедуць у Слонім на круглы стол да Дня беларускага пісьменства
Слонім. Фота з архіву

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пісьменнікі з больш як дзесяці краін прымуць удзел у міжнародным круглым стале ў Слоніме да Дня беларускага пісьменства, паведаміў журналістам дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны прадстаўнікі больш як 10 краін. Гэта Азербайджан, Грузія, Італія, Казахстан, Кітай, Літва, Малдова, Польшча, Расія, Сербія, Узбекістан, Украіна. Магчыма, яшчэ некалькі краін да нас далучацца, але гэта тыя, хто пацвердзіў ужо свой удзел. Арганізатары круглага стала імкнуцца, каб сярод удзельнікаў былі, у тым ліку пісьменнікі, якія добра вядомы шырокаму колу беларускіх чытачоў. Мы спадзяёмся, што ў бягучым годзе да нас прыедзе народны пісьменнік Азербайджана Чынгіз Абдулаеў. Сярод цікавых гасцей таксама прадстаўнік Польшчы - журналіст, пісьменнік, падарожнік Яцак Палкевіч", - расказаў Алесь Бадак.

Паводле яго слоў, адна з асноўных задач такіх мерапрыемстваў - пашырэнне міжнародных літаратурных кантактаў. "Мы стараемся наладжваць сувязі з тымі людзьмі, якіх цікавіць Беларусь, наша літаратура, якія могуць нешта для нашай рэспублікі зрабіць. Гэта вельмі важна для прапаганды беларускай літаратуры і культуры за межамі краіны. Я думаю, што такія міжнародныя кантакты будуць развівацца, у тым ліку дзякуючы чарговаму кругламу сталу, які пройдзе ў Слоніме", - адзначыў дырэктар выдавецтва.

Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае беларускае свята. Адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Цэнтрам свята станавіліся розныя гарады: Полацк (тройчы), тураў (двойчы), Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе (двойчы), Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Шчучын, Рагачоў, Іванава.

XXVI Дзень беларускага пісьменства прымае Слонім.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі