Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Май 2017

Пісьменнікі з 15 краін прымуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Полацку

Дзень беларускага пісьменства

17 мая, Полацк /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Пісьменнікі з 15 краін прымуць удзел у мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Полацку. Аб гэтым ішла размова 16 мая на пасяджэнні нацыянальнага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні свята, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне прайшло ў Полацку пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Васіля Жарко, пры ўдзеле міністраў інфармацыі і культуры, прадстаўнікоў іншых зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў.

На Дні беларускага пісьменства ў Полацку адбудзецца шмат мерапрыемстваў, у тым ліку круглы стол літаратараў, у якім плануецца ўдзел прадстаўнікоў 15 краін. Асвятляць падзеі Дня пісьменства будуць беларускія і замежныя журналісты. "Звычайна на свяце працуе каля 100 прадстаўнікоў СМІ, у гэтым годзе мы чакаем большую колькасць журналістаў, замежных у тым ліку", - адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

За аснову канцэпцыі мастацка-гістарычнага дзейства "Беларускі шлях", якое стане часткай урачыстага адкрыцця, узяты дзве юбілейныя даты: 1155-годдзе Полацка і 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. "Гэта будзе расказ пра Полацк і музычна-тэатралізаваны блок, прысвечаны сучаснай Беларусі, - падкрэсліла Лілія Ананіч. - Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці, буйнейшы культурны цэнтр, гэты горад сімвалізуе беларускую духоўнасць. Сучасная Беларусь - міралюбівая, дружалюбная, адкрытая свету краіна, якая ў сучасны няпросты час імкнецца захаваць сябе. Беларускі шлях - гэта шлях да ўзаемапавагі і ўзаемаразумення, шлях да згоды і міру, сацыяльнай справядлівасці і духоўнага развіцця чалавека".

На Дні пісьменства ў Полацку адбудзецца свята сярэдневяковай культуры "Рубон", фінал конкурсу юных чытальнікаў "Жывая класіка", будуць арганізаваны выстаўка старадрукаваных выданняў, фестываль кнігі і прэсы, фінальныя мерапрыемствы навукова-асветнай экспедыцыі "Дарога да святынь". Адной з галоўных пляцовак свята стане Музей беларускага кнігадрукавання, дзе пройдзе некалькі выставак, сярод якіх выстаўкі манет ад Нацыянальнага банка, выстаўка Псалтыроў з усёй Беларусі. У Сафійскім саборы адбудуцца два канцэрты. У Полацку на свяце будзе прэзентавана выстаўка пленэру "Полацк у гравюрах сучасных мастакоў".

На пленарным пасяджэнні разгледжаны ключавыя моманты падрыхтоўкі Дня пісьменства. Удзельнікі аргкамітэта таксама азнаёміліся з падрыхтоўкай асноўных аб'ектаў да свята, пабывалі ў Мастацкай галерэі, Полацкім дзяржуніверсітэце, Сафійскім саборы, Музеі беларускага кнігадрукавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі