Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2016

Прынц Майкл Кенцкі азнаёміўся з экспазіцыяй музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Прынц Майкл Кенцкі азнаёміўся з экспазіцыяй музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Член брытанскай каралеўскай сям'і прынц Майкл Кенцкі азнаёміўся з экспазіцыяй Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Высокі госць з вялікай цікавасцю азнаёміўся з работай музея, які з'яўляецца буйнейшым у Беларусі сховішчам рэліквій Вялікай Айчыннай вайны і адным з важнейшых цэнтраў грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Член брытанскай сям'і цікавіўся гісторыяй стварэння музея, колькасцю гасцей. Яго цікавіла, як шмат школьнікаў наведваюць гэты музей. У час экскурсіі высокі госць задаваў многа пытанняў.

Прынц Майкл Кенцкі азнаёміўся з экспазіцыяй музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайныМайкл Кенцкі высока ацаніў экспазіцыю, работу музея па захаванні памяці аб подзвігу савецкага народа ў барацьбе з фашызмам. Яго Высокасць пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Прынц Майкл Кенцкі наведвае Беларусь з рабочым візітам 10-13 кастрычніка. У ходзе візіту плануецца правядзенне сустрэч з афіцыйнымі асобамі, наведванне ПВТ, гістарычных і культурных аб'ектаў, у ліку якіх мемарыяльны комплекс "Хатынь", Нацыянальны мастацкі музей.Прынц Майкл Кенцкі азнаёміўся з экспазіцыяй музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Прынц Майкл Кенцкі азнаёміўся з экспазіцыяй музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі