Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Крс 2017

Прыгажосць Браслаўскіх азёр убачаць наведвальнікі Арт-прасторы ў Віцебску

Браслаўскія азёры4 красавіка, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Выстава фотаработ і карцін, якая пакажа жыццё Браслаўскага раёна, будзе працаваць з 14 красавіка па 14 мая ў залах Арт-прасторы на Талстога, 7 - філіяла музея "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.

Экспазіцыя накіравана на развіццё ўязнога турызму, а таксама прызначана папулярызаваць адпачынак суайчыннікаў у Беларусі. Свае лепшыя работы прадставяць фотамастакі і майстры з Мінска і Браслава: Юрый Акудовіч, Дзмітрый Бельскі, Антон Варэнік, Таццяна Ермалаева, Юрый Жарко, Віктар Малышчыц і іншыя.

Ініцыятарам правядзення выставы стаў гаспадар сядзібы "У Барысавіча" Юрый Жарко. Яго аб'ект другі год запар становіцца дыпламантам рэспубліканскага конкурсу "Пазнай Беларусь!" (у 2016 годзе - у намінацыі "Праект года па развіцці культурнага турызму"). Ён з'яўляецца ініцыятарам правядзення культурных праграм, атэставаным экскурсаводам Нацыянальнага агенцтва па турызме. Ім распрацаваны турыстычныя маршруты "Вялікая гісторыя Малой Зямлі", "Браслаўская кругасветка" і іншыя.

"Аб прыгажосці Браслаўскай зямлі чулі многія, але бывалі ў нас яшчэ не ўсе. Думаю, наша выстава гэта выправіць: некага віртуальна перанясе да берагоў Браслаўскіх азёр, а некага падштурхне змяніць планы і выбраць замест летняга адпачынку каля мора рамантыку роднай зямлі", - сказаў Юрый Жарко.

Куратарам выставы выступае Юрый Іваноў - спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. У дзень вернісажу (14 красавіка) уваход свабодны

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі