Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Снж 2020

Прыём заявак на ўдзел у міжнародным конкурсе "Арт-эскіз. УНОВІС 100" завершыцца 17 снежня

Прыём заявак на ўдзел у міжнародным конкурсе
Фота Вiцебскага гарадскога партала

7 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльна-асветная ўстанова "УНОВІС-ФОРУМ" (Віцебск) і Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт аб'явілі міжнародны конкурс "Арт-эскіз. УНОВІС 100", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Прафесіяналам і студэнтам прапануюць стварыць прынты для адзення (майка, худзі і інш.), сумак і масак, выкарыстоўваючы ідэі УНОВІС. Арганізатары праз юбілейную прадукцыю маюць намер паказаць уплыў аб'яднання на сучасныя сусветныя інавацыйныя працэсы трансфармацыі візуальнай мовы ў мастацтве і дызайне, узаемасувязь вядучых школ дызайну ХХ стагоддзя.

Файлы праектаў трэба адпраўляць на адрас unovis-forum@yandex.by. У назве файла павінна быць пазначана інфармацыя пра аўтара: імя лацінкай, горад, намінацыя конкурсу, назва работы (або некалькіх эскізаў) і адрас электроннай пошты. Таксама павінен быць кароткі слоган або дэвіз, які перадасць сутнасць малюнка. Эскізы прымаюцца да 17 снежня.

У склад журы ўвайшлі прадстаўнікі Беларусі, Нідэрландаў і Расіі. Узнагародзяць лепшых у канцы снежня. Выставы конкурсных работ пераможцаў пройдуць на пляцоўках Віцебска і Эйндховена (Нідэрланды).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі