Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Сак 2021

"Простыя рэчы. Імбрыкі": выстаўка фарфоравых чайнікаў пройдзе ў Мінску


Фота з архiва

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Простыя рэчы. Імбрыкі" з калекцыі фарфору вытворчасці Мінскага і Добрушскага фарфоравых заводаў 1960-2000-х гадоў адкрыецца 5 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Галоўны экспанат на выстаўцы - чайнік як адзін з найбольш традыцыйных і папулярных відаў посуду. "Ён стаў сімвалам ветлівасці і гасціннасці, аб'ядноўваючы людзей за чаем. У сучасных нарматыўных слоўніках адзначана, што "імбрык", "імбрычак" - устарэлае слова, якое абазначае посуд для настойвання, а слова "чайнік" - як прыбор для гатавання вады, напрыклад на пліце, так і посуд, напрыклад фарфоравы, для заваркі чаю. Выстаўка адлюстроўвае змяненні формы і спосабаў дэкарыравання фарфоравага посуду пад уплывам часу, моды і стыляў", - адзначылі арганізатары.

Наведвальнікам музея пакажуць узоры - эталоны вырабаў, якія былі зацверджаны да вытворчасці мастацкім саветам Мінскага фарфоравага завода, пачынаючы з 1960-х гадоў. Пасля закрыцця завода ў канцы 2000-х калекцыя з больш за 10 тыс. фарфоравых вырабаў, якая збіралася ў заводскім музеі, трапіла ў збор Нацыянальнага гістарычнага музея. "Сёння многія вырабы існуюць ў адзіным экзэмпляры і захоўваюцца толькі ў нас. На выстаўцы прадставяць творы мастакоў, якія на працягу часу надавалі асаблівы стыль мінскаму фарфору. Сярод іх работы Віктара Гаўрылава, Леаніда Багданава, Валерыя Леантовіча", - падкрэслілі ў музеі.

"У 1978 годзе пачаў працаваць фарфоравы завод у Добрушы Гомельскай вобласці, які існуе і да гэтага часу, прадаўжаючы радаваць пакупнікоў разнастайным асартыментам. Наведвальнікі выстаўкі змогуць ацаніць мастацкія асаблівасці і якасць дэкаратыўнага фарфору, створанага ў 1980-1990 гады рознымі мастакамі. Сярод іх Людміла і Валерый Кавальчукі", - дадалі ў музеі.

Экспазіцыя дае старт выставачным праектам Нацыянальнага гістарычнага музея з агульнай назвай "Беларускі фарфор". Мэтай праекта з'яўляецца дэманстрацыя вялікай і разнастайнай музейнай калекцыі беларускага фарфору ў найбольш зручнай і цікавай для наведвальнікаў форме.

Убачыць разнастайнасць фарфоравых чайнікаў можна будзе па 4 красавіка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі